28 снежня 2024, Субота, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-расейскай мяжы скасаваны транспартны кантроль

16
На беларуска-расейскай мяжы скасаваны транспартны кантроль

Аўтамабілі з грузамі і без грузаў зараз змогуць перасякаць беларуска-расейскую мяжу без спынення для выканання розных папяровых працэдур.

«З 1 красавіка беларуская транспартная інспекцыя аўтамабільны кантроль на мяжы з РФ ажыццяўляць не будзе, пры гэтым усе узгодненыя з расейскім бокам дзеянні па транспартным кантролі будуць праводзіцца на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы», - паведаміў ІТАР-ТАСС начальнік упраўлення транспартнай інспекцыі мінтранса Беларусі Павел Стасевіч.

Дамоўленасці аб спыненні з 1 красавіка транспартнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы і пераносе яго на знешнюю мяжу былі дасягнуты ў Менску 14 сакавіка на пасяджэнні Камісіі Мытнага саюза, а на наступны дзень - зацверджаны ў ходзе праведзеных у беларускай сталіцы пасяджэнняў Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні прэм'ер -міністраў Беларусі і РФ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках