27 снежня 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыс Сміт: Рэжым Лукашэнкі павінен адказаць за свае злачынствы

72
Крыс Сміт: Рэжым Лукашэнкі павінен адказаць за свае злачынствы

«Рэжым Лукашэнкі павінен адказаць за свае злачынствы супраць беларускага народа ў ягонай барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю»,

- Заявіў кангрэсмен Крыс Сміт 1 красавіка на слуханнях у Кангрэсе ЗША па сітуацыі ў Беларусі.

Сміт назваў прэзідэнцкія выбары, што адбыліся ў Беларусі ў снежні мінулага года, «пародыяй, якая нагадвае пра мінулую савецкую эпоху». Ён нагадаў, што выбары суправаджаліся жорсткім пераследам палітычных апанентаў улады, незалежных СМІ, жорсткімі прысудамі, ператрусамі, ціскам на дэмакратычных актывістаў і іхнія сем'і.

«Аляксандр Лукашэнка працягвае прапускаць міма вушэй ўсю крытыку. Пасля выбараў Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі больш не будзе «бессэнсоўнай дэмакратыі», відавочна прадэманстраваўшы свой здзек над беларускімі людзьмі, чые жыцці ён разбурыў і чыю краіну ён скраў 16 гадоў таму, ператварыўшы яе ў гратэскныя анамалію, у апошнюю дыктатуру Еўропы», - сказаў Сміт.

У слуханнях таксама прынялі ўдзел кіраўнік падкамітэту Кангрэса па справах Еўропы і Еўразіі Дэн Бартоа, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэн Расэл, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі «Фрыдам Хаўс» Дэвід Крамер, перадае БелаПАН.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках