16 лiстапада 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якой рэальнасці жыве беларускі МЗС?

8
У якой рэальнасці жыве беларускі МЗС?

Міністэрства замежных спраў Беларусі аспрэчвае публікацыі аб размяшчэнні казіно ў беларускай амбасадзе ў Маскве.

"Гульнявога казіно ў амбасадзе Беларусі ў Маскве няма і быць не можа. Гэта адзіная рэальнасць", - заявіў агенцтву "Інтэрфакс Захад" начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Ён нагадаў, што пасля публікацыі ў "Вестях" расейскіх журналістаў запрасілі ў амбасаду. "Неабходна падкрэсліць, што журналістаў правялі ў памяшканні, на якія сама газета "Вести" паказала як на гульнявую зону", - сказаў прадстаўнік МЗС. Акрамя таго, падкрэсліў А. Савіных, "прадстаўнікам СМІ далі магчымасць увайсці ў любыя іншыя памяшканні па іхнім выбары".

У сваю чаргу, газета піша, што "калі беларускі амбасадар Васіль Далгалёў вадзіў журналістаў па гатэлі, карэспандэнт "Вестей" ведаў, што ён запрасіў іх зусім не ў тое памяшканне, дзе размешчаная гульнявая зона. Аднак журналіст не стаў абвінавачваць амбасадара ў няшчырасці ў прысутнасці прадстаўнікоў СМІ", - адзначаецца ў публікацыі.

У гэтай сувязі, прадстаўнік МЗС заявіў: "прэтэнзія журналіста на далікатнасць, пра якую ён піша ў артыкуле, на справе абарочваюцца хітрыкамі, некарэктнасцю і нежаданнем прызнаваць відавочнае". "Гэта патэтычна і няшчыра", - заявіў прадстаўнік МЗС.

А. Савіных адзначыў, што "нота МЗС Расеі змяшчае заклапочанасці, звязаныя з гісторыяй, якую раздзімаюць асобныя расейскія СМІ". "Мы цалкам адкрытыя для ўзаемадзеяння з нашымі калегамі і гатовыя на любыя меры, якія будуць спрыяць ліквідацыі гэтых сварлівым чутак", - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках