16 лiстапада 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Затрыманыя не маюць псіхічных адхіленняў

49
МУС: Затрыманыя не маюць псіхічных адхіленняў

Псіхалагічная характарыстыка верагодных выканаўцаў тэракту апублікаваная на сайце МУС.

"Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры рэспублікі, казаць аб псіхічных адхіленнях затрыманых падставаў няма. У дваіх з іх яшчэ са школьнай лавы назіралася цяга да паглыбленага вывучэння хіміі. Менавіта па гэтым прадмеце затрыманыя былі круглымі выдатнікамі, у той час як іхнія веды ў іншых галінах ацэньваліся вельмі пасрэдна. Акрамя таго, адзін з падазраваных неаднаразова станавіўся прызёрам хімічных алімпіяд", гаворыцца ў заяве прэс-службы МУС.

"Сярод іншых рыс характару настаўнікі і былыя аднакласнікі адзначаюць замкнёнасць абодвух хлопцаў, прычым з дзяцінства. Не выключана, што прычынай такіх паводзінаў стала перажытая псіхалагічная траўма", мяркуюць следчыя.

"У школьнай характарыстыцы аднаго з затрыманых значыцца:"...замкнёны, негаваркі; мае зносіны толькі з суседам па парце. За знешніх абыякавасцю хаваецца жорсткі, бязлітасны характар ​...". Убачыць такія словы ў тэкстах афіцыйных дакументаў можна толькі ў выключных выпадках. Асабліва, калі гэтыя дакументы падпісаныя класным кіраўніком і дырэктарам школы", звяртаюць увагу на гэты факт прадстаўнікі міністэрства ўнутраных справаў.

"Ільвіную долю інфармацыі і ведаў у гэтай галіне яны чэрпалі з Інтэрнэту, а потым праводзілі выпрабаванні сабраных імі прылад", паведамляе прэс-служба МУС. Зараз супрацоўнікі праваахоўных органаў вядуць актыўны пошук такіх месцаў. Па папярэдніх думках экспертаў, за некалькі гадоў падазраваныя змаглі атрымаць і ўдасканаліць свае веды да такой ступені, што сабралі магутнае выбуховае прыстасаванне з вялікім паражаючым дзеяннем.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках