28 снежня 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі раздаў парады урадам Расеі і Беларусі

17
Амбасадар Расеі раздаў парады урадам Расеі і Беларусі

Аляксандр Сурыкаў заяўляе, што Расея не імкнецца адмовіць Беларусі ў вылучэнні дзяржкрэдыту і ў бліжэйшы час гэтае пытанне можа быць станоўча вырашанае для Беларусі.

"Няма спробаў адмовіць. Усё астатняе - тэхнічныя пытанні", - заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі А. Сурыкаў журналістам у чацвер у Менску, перадае "Інтэрфакс Захад".

Ён адзначыў, што рэгулярна праходзяць пасяджэнні кансультатыўнай групы, да якіх перыядычна падключаюцца кіраўніка Мінфінаў. "Ідзе нармальны працэс", - сказаў амбасадар.

Пры гэтым, каментуючы журналістам сітуацыю ў Беларусі з курсам валют, А. Сурыкаў выказаў здзіўленне курсам, які склаўся на пазабіржавым рынку. "Рынкавая таргі паказалі курс беларускіх рублёў - 5049 за 1 даляр, незразумелы вынік. Я думаю, гэта нерэальны курс", - сказаў ён.

Пры гэтым ён паведаміў, што ў патрабаваннях расейскага боку па вылучэнні Беларусі крэдыту няма пункта аб неабходнасці уніфікацыі розных курсаў.

"Патрабаванняў па уніфікацыі няма, бо ніхто не думаў, што Беларусь вернецца да сітуацыі з некалькімі курсамі. Гаворка ішла аб дэвальвацыі, паступовай ці разавай, але ўрад Беларусі і Нацбанк пайшлі на такія дзеянні", - заўважыў дыпламат. Ён заявіў, што "трэба збліжаць (абменныя курсы)".

"Расейская ўмова ў тым, каб тыя пазыкі, якія Беларусь ажыццяўляе, у тым ліку ў Расеі, паслужылі развіццю, зніжэння дэфіцыту плацёжнага балансу, выхаду на станоўчае сальда плацёжнага балансу ў перспектыве", - сказаў А. Сурыкаў. "Розныя курсы не перашкаджаюць, але і не паляпшаюць сітуацыю, так як вядуць да павелічэння коштаў", - адзначыў амбасадар. "Лепш з гэтым доўга не зацягваць (са збліжэннем курса Нацбанка і міжбанкаўскага курса)", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках