28 снежня 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзка вырас аб'ём праблемных крэдытаў у замежнай валюце

4
Рэзка вырас аб'ём праблемных крэдытаў у замежнай валюце

Аб'ём праблемных крэдытаў беларускіх банкаў у замежнай валюце на 1 красавіка 2011 года склаў $207,9 млн, павялічыўшыся за I квартал на 39,3%, у тым ліку за сакавік - на 29%

Аб гэтым паведамляецца ў статсправаздачы Нацыянальнага банка Беларусі, перадае "Інтэрфакс Захад".

Павелічэнне агульнага аб'ёму праблемных крэдытаў у замежнай валюце тлумачыцца рэзкім ростам пратэрмінаванай валютнай запазычанасці прадпрыемстваў прыватнага сектара, якая на 1 красавіка склала $18,8 млн, павялічыўшыся за I квартал у 3,4 раза, у тым ліку за сакавік - у 2,3 раза.

Пры гэтым фізасобы дэманструюць зніжэнне праблемнай валютнай запазычанасці: на 1 красавіка яна склала $18,8 млн, што на 13,4% менш у параўнанні з пачаткам года, у тым ліку за сакавік зніжэнне склала 7,4%.

Дзяржпрадпрыемствы таксама нарасцілі аб'ём праблемных крэдытаў у замежнай валюце, але ў значна меншым аб'ёме. Так, на 1 красавіка іх пратэрмінаваная запазычанасць у валюце перад банкамі склала $105,5 млн, павялічыўшыся за квартал на 2,9%, у тым ліку за сакавік на 0,7%. Прадпрыемствы прыватнага сектара за квартал таксама істотна павялічылі аб'ём праблемных крэдытаў і ў беларускіх рублях. На 1 красавіка аб'ём з праблемнай запазычанасці перад банкамі склаў Br205, 2 млрд, што ў 1,5 разы больш у параўнанні з пачаткам года. Дзяржпрадпрыемствы таксама павялічылі аб'ём праблемных крэдытаў у беларускіх рублях за квартал амаль у 1,5 раза, да Br52,3 млрд.

У выніку, сумарны аб'ём праблемных крэдытаў у беларускіх банках на 1 красавіка 2011 года склаў у эквіваленце Br934,7 млрд, што на 43,2% больш, чым у пачатку года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках