15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міраслаў Лайчак сустрэўся з жонкамі палітвязняў

4
Міраслаў Лайчак сустрэўся з жонкамі палітвязняў

Дырэктар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў пры Еўракамісіі Міраслаў Лайчак сустрэўся 19 красавіка ў Кіеве з жонкамі беларускіх палітвязняў.

У гэты дзень у Кіеве праходзіла міжнародная канферэнцыя донараў для збору сродкаў на пабудову новага саркафага над чацвёртым блокам ЧАЭС з удзелам Хасэ Мануэля Барозу.

Вольга Бандарэнка, Дар'я Корсак (Атрошчанкава) і Марына Адамовіч (жонка Мікалая Статкевіча) - прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленне", якая аб'ядноўвае сваякоў вязняў рэжыму, рэпрэсаваных пасля падзеяў 19 снежня 2010 года - перадалі еўрапейскаму чыноўніку ліст, адрасаваны кіраўніцтву ЕЗ, з просьбай дапамагчы вызваліць беларускіх палітычных зняволеных.

Міраслаў Лайчак запэўніў жонак вязняў, што Еўрапейскі звяз пільна сочыць за сітуацыяй у Беларусі і прыкладзе ўсе сілы для вызвалення іхніх мужоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках