27 снежня 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна рубель "абваляць" пасля атрымання расейскага крэдыту?

79
Афіцыйна рубель "абваляць" пасля атрымання расейскага крэдыту?

У маі Нацыянальны банк Беларусі разлічвае выйсці на адзіны курс валюты.

Такую заяву на брыфінгу ў пятніцу ў Менску зрабіў начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацбанка Анатоль Мароз.

"Мы разлічваем на знешнія запазычанні", - сказаў А. Мароз.

"Курс будзе стабілізавацца пры стабілізацыі на знешніх рынках. Урад і Нацбанк ужо распрацавалі шэраг мер. Мы чакаем знешняга запазычання, у прыватнасці ідуць перамовы з Расейскай Федэрацыяй аб прадастаўленні крэдыту. У маі гэтае пытанне будзе вырашанае", - сказаў А. Мароз.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пасля гэтага "мы выйдзем на адзіны курс".

А. Мароз адзначыў, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, што лічыць адэкватным курс беларускага рубля да даляра 3800/$1, агучаны напярэдадні адным з віцэ-прэм'ераў. "3800/$1 - гэта адэкватная адзнака. Той курс, які выстаўляецца на пазабіржавым рынку, завышаны", - сказаў А. Мароз.

Ён таксама падкрэсліў, што ажыятаж на рынку наяўнай валюты створаны самімі фізічнымі асобамі. "Калі ў студзені было прададзена насельніцтву (на чыстай аснове) каля $50 млн, у лютым - $12 млн, то за сакавік насельніцтва набыло $700 млн наяўнымі, пры тым, што за ўвесь мінулы год - $1,5 млрд", - патлумачыў начальнік галоўнага кіравання Нацбанка.

А. Мароз адзначыў, што насельніцтва "пачало здымаць уклады ў беларускіх рублях і пераводзіць іх у валюту".

НББ, па ягоных словах, "вырашыў не траціць золатавалютныя рэзервы" на продаж валюты насельніцтву, і таму увёў абмежаванні.

Па экспертнай адзнацы, фактычна, прадстаўнік НББ абвясціў аб дэвальвацыі афіцыйнага курсу беларускага рубля да даляра ЗША на працягу красавіка-мая на 25%, заявіўшы аб выхадзе на адзіны курс на працягу гэтага тэрміну і назваўшы "адэкватнай" адзнаку курсу на ўзроўні Br3800/$1.

Між тым, афіцыйна НББ не растлумачвае сітуацыю адносна далейшага існавання прагнознага калідора ваганняў і лёсу афіцыйнага курсу. "Прагнозны калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют (зніжэнне да 8% у 2011 годзе, на 22 красавіка факт 7,98%) ніхто не адмяняў", - чарговы раз пацвердзіў агенцтву "Інтэрфакс Захад" начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках