28 снежня 2024, Субота, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

15
Сёння - гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

У 18.00 на плошчы Бангалор адбудзецца жалобны мітынг. Улады далі дазвол толькі на такі фармат акцыі.

26 красавіка 1986 г адбылася адна з самых буйных радыяцыйных аварый - аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыльская катастрофа закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасферу было выкінута радыёактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнага бамбавання японскага горада Хірасіма.

Больш за 70 адсоткаў радыёнуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў нашай краіны, у тым ліку больш за 500 тысяч дзяцей. Навукоўцы заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі 200 тысяч беларусаў. Тэрыторыя Беларусі на шматлікія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Беларускія ўлады злачынна замоўчваюць праблему радыяцыі. За час кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі была скарочаная колькасць тэрытарыяльных зон з перыядычным радыяцыйным кантролем. Сёння на моцна забруджаных тэрыторыях (ад 15 да 40 кюры) жыве 140 000 чалавек, хоць у Расеі і Украіне з такіх зон даўно ўсіх адсялілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што гэтыя тэрыторыі «ачысціліся» і заклікаюць людзей вяртацца ў небяспечную для жыцця зону.

Менгарвыканкам забараніў правядзенне 26 красавіка ў Менску традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях».

Збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля прэзідыума Акадэміі навук забаронены. Забароненае таксама шэсце да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. Адміністрацыя Менска матывавала гэтае рашэнне законам аб масавых мерапрыемствах, згодна з якім акцыі не могуць праходзіць бліжэй чым за 200 метраў ад уваходаў у мэтро і адміністрацыйных будынкаў.

«Чарнобыльскі шлях» павінен сёньня адбыцца ў выглядзе жалобнага мітынгу ў сталічным парку Дружбы народаў.

Галоўным лозунгам будзе патрабаванне да ўлады спыніць будаўніцтва атамнай станцыі пад Астраўцом. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі будзе патрабаванне свабоды беларускім палітвязням. Мітынг пачнецца з хвіліны маўчання ў памяць ахвяраў менскага выбуху 11 красавіка.

Нагадаем, шэсце ў гадавіну чарнобыльскай трагедыі штогод праходзіць у Менску з 1988 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках