15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняе слова Зміцера Бандарэнкі: Гісторыю робім мы!

33
Апошняе слова Зміцера Бандарэнкі: Гісторыю робім мы!

Пракурор запатрабаваў прысудзіць да трох гадоў пазбаўлення волі каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Зміцера Бандарэнку.

За ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года Зміцера Бандарэнку, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Сам Бандарэнка вінаватым прызнаў сябе часткова і заклікаў суддзю вынесці прысуд па закону і сумленні.

Удзельнік штаба Андрэя Саннікава Зміцер Бандарэнка прызнаў, што выйшаў разам з мітынгоўцамі на праезную частку праспекта Незалежнасці, з-за чаго быў перакрыты рух транспарту. Бандарэнка пагадзіўся з матэрыяльным пазовам «Мінсктранса» і ўжо кампенсаваў страты - 159 тысяч рублёў, якія вылучыла арганізацыя апазіцыянера.

Але падзеі, якія адбыліся на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня, Зміцер Бандарэнка не лічыць грубым парушэннем грамадскага парадку. У заключным слове абвінавачаны заявіў, што ўдзельнікі мітынгу, у тым ліку і ён, 19 снежня рэалізавалі сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы, што яны пратэставалі супраць сфальсіфікаваных выбараў і што прыйдзе час, калі шматлікіх спытаюць: чаму не пратэставаў ён?

Па словах Зміцера Бандарэнка, сапраўдныя страты - на мільярды даляраў - прынеслі краіне тыя, хто пасадзіў за краты кандыдатаў у прэзідэнты і перашкодзіў дэмакратычнаму выхаду краіны з палітычнага і эканамічнага крызісу. Завяршаючы выступленне, Зміцер Бандарэнка звярнуўся да суддзі Тацяны Равінскай:

«Наш слоган быў такі: гісторыя робіцца сёння, гісторыю робім мы. Першую частку слогана я прыдумаў, другую - Андрэй Саннікаў. І сапраўды, сёння робіцца гісторыя. Высокі суд! На вас з надзеяй глядзіць нашая сям'я, на вас з надзеяй глядзяць вельмі шмат грамадзян Беларусі. На вас з надзеяй глядзяць шмат людзей, якія цікавяцца сітуацыяй у Беларусі. Як кажуць, узмах матылька можа спарадзіць новы свет. Беларускі суд валодае сілай, якая перавышае узмах матылька. Мой лёс у вашых руках, але, магчыма, больш, чым мой лёс. Але, я гатовы прыняць любое вашае рашэнне».

Прысуд палітыку павінен быць вынесены сёння, у 10.30, у судзе Першамайскага раёна Менска.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках