15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хашчавацкі: «Зміцер Бандарэнка не даседзіць свой тэрмін да канца»

28
Хашчавацкі: «Зміцер Бандарэнка не даседзіць свой тэрмін да канца»

Рэжысёр Юрый Хашчавацкі, аўтар фільмаў «Звычайны прэзідэнт» і «Плошча» так пракаментаваў прысуд Зміцеру Бандарэнку:

«Я думаю, што ўлады такім рашэннем адабралі ў Зміцера два гады жыцця. Але трэба памятаць, што ў нас з прыходам да ўлады Лукашэнкі адабралі ўжо па сутнасці 17 гадоў жыцця. І рэжым працягвае гэта рабіць.

Зразумела, для Зміцера Бандарэнкі быць два гады ў турме, у няволі, - гэта не цукар. Але ён гэта вытрымае, я ўпэўнены. І яшчэ я думаю, што Зміцер не даседзіць свой тэрмін да канца. Канец гэтага тэрміну за Бандарэнку будуць адседжваць тыя, хто гэты тэрмін яму даў», - сказаў рэжысёр у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках