15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Каліта нечакана "аб'явіўся" на Акрэсьціна

6
Алесь Каліта нечакана "аб'явіўся" на Акрэсьціна

Актывіст Партыі БНФ, былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, які 24 красавіка ў Гомелі быў пакараны арыштам на 10 сутак, зараз знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

Прычыны гэтага раптоўнага перамяшчэння актывіста пакуль невядомыя, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што 24 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля Алеся Каліту абвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі да 10 сутак арышту. Адміністратыўную справу разглядаў суддзя Яраслаў Парэмскі.

Алесь Каліта вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаванне дзядулі. Адміністратыўны пратакол быў складзены за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП).

Актывіст служыў у той жа вайсковай частцы, што і меркаваны выканаўца тэракту ў менскім метро 11 красавіка. Некаторыя апазіцыйныя актывісты лічаць, што ягонае затрыманне не выпадковае - праваахоўныя органы хочуць праверыць маладога чалавека ў сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў метро.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках