16 лiстапада 2024, Субота, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДзяржСМІ забаранілі пісаць пра рост цэнаў

120

У бліжэйшыя дні з беларускіх дзяржаўных СМІ знікне інфармацыя аб курсе валюты, яе наяўнасці ў «абменніках» і росце коштаў у краіне.

Такую рэкамендацыю атрымалі сёння намеснікі галоўных рэдактараў газет на нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта, дзе ім настойліва рэкамендавалі: «Гэтыя тэмы варта пакуль адкласці».

Інфармацыя пра гэта была атрыманая «Нашай Нівай» ад аднаго з удзельнікаў нарады на ўмовах прыватнасці.

Нагадаем, галоўныя рэдактары сёння знаходзяцца на спецыяльным ідэалагічным семінары ў Гродне.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках