15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Белдзяржхарчпрам" абвяргае чуткі аб бліжэйшым росце коштаў на цукар

33
"Белдзяржхарчпрам" абвяргае чуткі аб бліжэйшым росце коштаў на цукар

У канцэрне "Белдзяржхарчпрам" абвяргаюць чуткі, распаўсюджаныя ў шэрагу СМІ, аб бліжэйшым павышэнні коштаў на цукар.

"Не, кошты на цукар не павялічваюцца. І ў бліжэйшыя 3 месяцы павышэння коштаў на цукар не будзе", - заявіў агенцтву "Інтэрфакс Захад" начальнік упраўлення каардынацыі і развіцця цукровай і кандытарскай галін канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Валянцін Камандзіраў.

Ён таксама праінфармаваў, што ў цяперашні час цукру на складах дастаткова. "На сёння гэта больш за 170 тыс. тон цукру, што складае паўгадавое спажыванне цукру ў рэспубліцы", - падкрэсліў В. Камандзіраў.

Як паведамлялася раней, старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка таксама не прагназуе росту коштаў на цукар. "Сітуацыя стабільная. Кошты на цукар дасягнулі свайго піку, паколькі быў неўраджай на сусветным рынку, асабліва ў Бразіліі і Індыі", - заявіў І. Данчанка журналістам. Ён таксама падкрэсліў, што на сусветным рынку ўжо з'явіліся новыя рэсурсы. "Думаю, росту коштаў на цукар не будзе", - сказаў І. Данчанка.

У бягучым годзе кошты на цукар павышаліся двойчы. Першае павышэнне праводзілася 26 студзеня, на 10%, другое падвышэнне - 12 лютага, таксама ў сярэднім на 10%.

У цяперашні час рознічны кошт на цукар-пясок вагавы складае Br3, 29 тыс. за 1 кг, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кг - Br3, 6 тыс.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках