25 снежня 2024, Серада, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

84 суддзі адпраўлялі дэманстрантаў на суткі за ўдзел у Плошчы

97
84 суддзі адпраўлялі дэманстрантаў на суткі за ўдзел у Плошчы

Правабаронцы склалі іх спіс. Спіс падрыхтаваны па выніках апытання затрыманых і выключна пасля праверкі пастаноў, падпісаных суддзямі ў адносінах да дэмастрантаў 19 снежня.

Праваабаронцы адзначаюць, што ўпершыню такая вялікая колькасць суддзяў была ўцягнута ў палітычныя працэсы, паведамляе "Наша нiва".

Звычайна такімі справамі займаліся пераважна тыя, што спецыялізуюцца на адміністрацыйнай практыцы.

34 суддзі ўваходзяць у спіс неўяздныя ў ЕС. Праваабаронцы мяркуюць, што астатнія могуць патрапіць у такі спіс у сярэдзіне красавіка. Менавіта на красавік ЕС рыхтуе новы разгляд пытання па Беларусі. Візавыя санкцыі пакуль — адзіны эфектыўны механізм, які ўвяла Еўропа ў адносінах да асоб, хто мае дачыненне да паслявыбарчых рэпрэсій у краіне.

Спіс няпоўны. На думку праваабронцаў, яны сабралі 90-95 працэнтаў імёнаў.

Праваабаронцы рэзка крытыкуюць правасуддзе за адміністрацыйныя арышты за ўдзел у Плошчы.

Справы разглядаліся без абаронцаў, ігнараваліся патрабаванні выклікаць сведкаў з ліку цывільных асобаў, не звярталася ўвага на супярэчнасці ў пратаколах пасяджэнняў, забаранялася прысутнічаць на судах родным, пры вынясенні пастаноў не бралася пад увагу прызнанне віны затрыманымі.

Юрыстка Алена Танкачова пракаментавала сабраную праваабаронцамі інфармацыю.

«Па выніках аналізу сабранай праваабаронцамі інфармацыі па падзеях 19 снежня,

суды пайшлі па шляху сістэмных і масавых парушэнняў правоў чалавека.

Такая практыка павінна быць спынена, бо яна разбурае давер грамадства да судовай сістэмы. Спадзяюся, што гэта пытанне стане прадметам аднаго з бліжэйшых Пленумаў Вярхоўнага Суда. Пытанне патрабуе аналітычнага асэнсавання і вяртання практыкі ў прававое рэчышча».

Звыкла справы разглядаліся як на канвееры, нібы згодна з загадзя зацверджанай разнарадкай.

Неўязныя ў ЕС суддзі:

Самалюк Ганна Валер’еўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Комар Вольга Канстанцінаўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Жукоўская Жанна Аляксееўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Варэнік Наталля Сямёнаўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Гусакова Вольга Аркадзьеўна, суддзя Маскоўскага раёна

Казак Віктар Уладзіміравіч, суддзя Маскоўскага раёна

Матыль Таццяна Яраславаўна, суддзя Маскоўскага раёна

Цяліца Лідзія Фёдараўна, суддзя Маскоўскага раёна

Хаткевіч Яўген Віктаравіч, суддзя Маскоўскага раёна

Чарняк Алена Леанідаўна, суддзя Маскоўскага раёна

Шастакоў Юрый Валер’евіч, суддзя Маскоўскага раёна

Шылько Алена Мікалаеўна, суддзя Маскоўскага раёна

Сімахіна Любоў Сяргееўна, суддзя Маскоўскага раёна

Кузняцова Наталля Анатольеўна, суддзя Маскоўскага раёна

Балаўнёў Мікалай Васільевіч, суддзя Завадскога раёна

Лапцева Алена Вячаславаўна, суддзя Завадскога раёна

Някрасава Алена Цімафееўна, суддзя Завадскога раёна

Бараноўскі Андрэй Фёдаравіч, суддзя Партызанскага раёна

Ціцянкова Алена Віктараўна, суддзя Партызанскага раёна

Тупік Вера Міхайлаўна, суддзя Ленінскага раёна

Ананіч Алена Мікалаеўна, суддзя Першамайскага раёна

Равінская Таццяна Уладзіміраўна, суддзя Першамайскага раёна

Есьман Валерый Аляксандравіч, суддзя Цэнтральнага раёна

Хадановіч Аляксандр Аляксандравіч, суддзя Цэнтральнага раёна

Ясеновіч Леанід Станіслававіч, суддзя Цэнтральнага раёна

Бычко Аляксей Віктаравіч, суддзя Цэнтральнага раёна

Мітраховіч Ірына Аляксееўна, суддзя Кастрычніцкага раёна

Пратасавіцкая Наталля Уладзіміраўна, суддзя Кастрычніцкага раёна

Шаграй Рыта Пятроўна, суддзя Кастрычніцкага раёна

Лапко Максім Фёдаравіч, суддзя Кастрычніцкага раёна

Чаркас Таццяна Станіславаўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Рауцкая Надзея Залоўна, суддзя Маскоўскага раёна

Рыбакоў Аляксей Васільевіч, суддзя Маскоўскага раёна

Трубінкоў Мікалай Аляксеевіч, суддзя Партызанскага раёна

Суддзі, якія не патрапілі ў спіс неўязных, але выносілі прысуды затрыманым 19 снежня:

Бабкіна Наталля Аляксееўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Калубака Пётр Пятровіч, суддзя Фрунзенскага раёна

Карзубава Алена Рыгораўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Каровіна Н.В., суддзя Фрунзенскага раёна

Лапо Людміла Іванаўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Ляшкевіч Марыя Мікалаеўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Місуна Святлана Эдуардаўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Хрушчэўская Лідзія Парфіраўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Блізнюк Юлія Аляксандраўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Асіпенка Алена Міхайлаўна, суддзя Фрунзенскага раёна

Рудніцкая Алена Барысаўна, суддзя Маскоўская раёна

Дубініна Жанна Пятроўна, суддзя Завадскога раёна

Мілашэўская Наталля Уладзіміраўна, суддзя Завадскога раёна

Раманава Кацярына Мікалаеўна, суддзя Завадскога раёна

Хвайніцкая Жанна Анатольеўна, суддзя Завадскога раёна

Валчкова Марыяна Леанідаўна, суддзя Партызанскага раёна

Кочык Аляксандр Васільевіч, суддзя Партызанскага раёна

Барысенка Анатоль Уладзіміравіч, суддзя Партызанскага раёна

Бортнік Валянціна Нікіфараўна, суддзя Ленінскага раёна

Валевіч Любоў Аляксандраўна, суддзя Ленінскага раёна

Дарашчонак Таццяна Дзмітрыеўна, суддзя Ленінскага раёна

Зянькевіч Валянціна Мікалаеўна, суддзя Ленінскага раёна

Красоўская Зінаіда Уладзіміраўна, суддзя Ленінскага раёна

Хома Міхаіл Іванавіч, суддзя Ленінскага раёна

Юферыцын Дзмітрый Віктаравіч, суддзя Ленінскага раёна

Бролішс Ірэна Язэпаўна, суддзя Ленінскага раёна

Бандарэнка Сяргей Уладзіміравіч, суддзя Першамайскага раёна

Гарбатоўскі Юрый Аляксандравіч, суддзя Першамайскага раёна

Люштык Сяргей Анатольевіч, суддзя Першамайскага раёна

Масальская Таццяна Уладзіміраўна, суддзя Першамайскага раёна

Петух Наталля Анатольеўна, суддзя Першамайскага раёна

Яшчанка Ала Уладзіміраўна, суддзя Першамайскага раёна

Вайцяховіч Наталля Міхайлаўна, суддзя Цэнтральнага раёна

Ганчар Святлана Валер’еўна, суддзя Цэнтральнага раёна

Казлова Марына Уладзіміраўна, суддзя Цэнтральнага раёна

Свістунова Валянціна Мікалаеўна, суддзя Цэнтральнага раёна

Сямак Алена Мікалаеўна, суддзя Цэнтральнага раёна

Шабуня Вікторыя Валер’еўна, суддзя Цэнтральнага раёна

Якунчыхін Аляксандр Анатольевіч, суддзя Цэнтральнага раёна

Германовіч Сяргей Міхайлавіч, суддзя Кастрычніцкага раёна

Дубаневіч Вольга Васільеўна, суддзя Савецкага раёна

Кяжун Алена Уладзіміраўна, суддзя Савецкага раёна

Лухверчык Алена Мікалаеўна, суддзя Савецкага раёна

Мазоўка Анжаліка Міхайлаўна, суддзя Савецкага раёна

Паўлючэнка Дзмітрый Іванавіч, суддзя Савецкага раёна

Полулех Кірыл Ігаравіч, суддзя Савецкага раёна

Рэлява Аксана Анатольеўна, суддзя Савецкага раёна

Фёдарава Марына Аркадзьеўна, суддзя Савецкага раёна

Лаўкова Іна Яўгенаўна, суддзя Савецкага раёна

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках