15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінгерыс: Беларусь усё больш становіцца апошняй дыктатурай у Еўропе

4
Зінгерыс: Беларусь усё больш становіцца апошняй дыктатурай у Еўропе

Літоўскі палітык заклікаў ЗША і міжнародную супольнасць падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, якая з'яўляецца апошняй дыктатурай у Еўропе.

Старшыня камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс выступіў 1 красавіка ў камітэце па замежных справах Кангрэса ЗША, паведамляе прэс-служба Сейма Літвы.

У сваёй заяве па выніках візіту Эмануэліс Зінгерыс адзначае, што прадставіў факты аб падзеях, што адбыліся 19 снежня мінулага года пасля выбараў прэзідэнта. Ён падкрэсліў, што міжнародная супольнасць павінная падтрымаць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычны рух у Беларусі, якая "усё больш становіцца апошняй дыктатурай у Еўропе".

Літоўскі палітык з'яўляецца адным з самых гарачых прыхільнікаў беларускага дэмакратычнага руху. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Сейме Літвы ён з'яўляўся выключна з бел-чырвона-белым шалікам. Пасля гэтага ў літоўскім парламенце прайшла серыя круглых сталоў, дыскусій і канферэнцый аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі, а Сейм Літвы прыняў спецыяльную рэзалюцыю з асуджэннем падзеяў 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках