27 снежня 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія заклікае расследаваць падзеі 19 снежня ў межах «Маскоўскага механізму» АБСЕ

9
Вялікабрытанія заклікае расследаваць падзеі 19 снежня ў межах «Маскоўскага механізму» АБСЕ

Вялікабрытанія заклікае беларускі ўрад да супрацоўніцтва ў межах «Маскоўскага механізму» АБСЕ.

Сёння ў Вене Вялікабрытанія і трынаццаць іншых краін-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) заклікалі Беларусь да супрацоўніцтва з місіяй міжнародных экспертаў, закліканай сабраць факты для расследавання дзеянняў, звязаных з падаўленнем дэманстрацый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і наступных падзей, якія выклікалі сур'ёзную заклапочанасць. Гэтая прапанова была зроблена ў межах схемы АБСЕ, вядомай таксама, як «Маскоўскі механізм».

Гэтая схема была ўхваленая усімі сябрамі АБСЕ, уключна з Беларуссю, для стымуляцыі захавання і павагі правоў чалавека, асноўных свабод, асноваў дэмакратыі, а таксама правіла вяршэнства закона пасродкам дыялогу і супрацоўніцтва.

На думку 14 краін, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, прымяненне урадам Беларусі суровых мер па адносінах да апазіцыйных кандыдатаў, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і журналістам; масавыя арышты і прысуды, вынесеныя ўдзельнікам пратэстаў і журналістам ўслед за падзеямі 19 снежня; паведамленні аб катаваннях, запалохванні і прымусе ўяўляюць сабой вельмі сур'ёзную пагрозу выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ. Гэтыя абавязацельствы вызначаныя ў гістарычным Хельсінскім акце 1975 года і наступных дакументах, і ўключаюць у сябе шырокамаштабныя намаганні ў галіне правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і правіла вяршэнства закона.

Вялікабрытанія яшчэ раз заклікае беларускія ўлады пакласці канец ганебнаму ланцугу падзей, якія суправаджалі выбары 19 снежня і працягваюцца па гэты дзень.

«Мы настойліва заклікаем ўрад Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыйных кандыдатаў, удзельнікаў перадвыбарчай кампаніі, журналістаў, адвакатаў, студэнтаў і шматлікіх іншых», гаворыцца ў распаўсюджанай амбасадай Вялікабрытаніі ў Менску заяве.

На саміце АБСЕ, які прайшоў ў АБСЕ ў снежні 2010 года, усе краіны-ўдзельніцы АБСЕ, уключна з Беларуссю, яшчэ раз пацвердзілі сваю адказнасць перад грамадзянамі сваіх краін і адна перад адной па усёабдымным выкананні ўзятых на сябе ў межах АБСЕ абавязацельстваў. Усе краіны пацвердзілі, што лічаць гэтыя абавязацельствы сваім агульным дасягненнем, і, такім чынам, пытаннем непасрэднай і законнай важнасці для ўсіх краін-удзельніц без выключэння. Расследаванне і справаздачу, якія мяркуюцца ў межах Маскоўскага механізму, заклікае дапамагчы Беларусі выканаць гэтыя абавязацельствы.

«Мы заклікаем Беларусь аказаць садзейнічанне дадзенай ініцыятыве, якая прадпрымаецца на карысць Беларусі і ейных грамадзян», звяртаюцца да беларускай улады сябры АБСЕ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках