15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмна-судовае бязмежжа

12
Турэмна-судовае бязмежжа

Беларускія суды адмаўляюцца разглядаць скаргі палітвязняў на нечалавечыя ўмовы ў турмах.

Дэмакратычны актывіст Цімафей Атрошчанкаў, брат прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, палітвязня Аляксандра Атрошчанкава, пасля адбыцця арышту ў турме на Акрэсціна, звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна горада Менска з пазовам аб матэрыяльным пакрыцці нанесенай ягогаму здароўю шкоды. Пасля адміністрацыйнага арышту ў хлопца пачаліся болі ў спіне, ён звяртаўся ў медыцынскі цэнтр да неўрапатолага, які паставіў дыягназ: «вертэбрагенная люмбалгія, устойлівы ўмераны болевы і рэфлекторна-танічны сіндром».

У пазоўнай заяве Цімафей пералічыў не толькі прычыненую шкоду здароўю з прычыны адбыцця адміністрацыйнага арышту, але і маральныя пакуты, перажытыя за 9 сутак у перапоўненай камэры, пры нізкай тэмпературы, без ложкавых прыналежнасцяў і прагулак.

Працэс вяла суддзя суду Маскоўскага раёна горада Менска Рудніцкая А.Б., якая вынесла вызначэнне аб непадведамаснасці гэтай справы суду.

Праваабаронца Сяргей Усцінаў лічыць, што рашэнне суддзі Рудніцкай супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству. Права грамадзяніна на матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды гарантаванае ст.60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і з'яўляецца спосабам абароны грамадзянскіх правоў.

«Справы аб матэрыяльным пакрыцці маральнай шкоды разглядаюцца толькі ў грамадзянскай судавытворчасці. І небяспека такіх вызначэнняў у тым, што чалавека пазбаўляюць права на доступ да суду. Трэба адзначыць, што суды не першы раз выносяць такія вызначэнні, тым самым выпрацоўваюць небяспечную судовую практыку. Бо адным з крытэраў - эфектыўнага сродку прававой абароны з'яўляецца кампенсацыя за парушанае права, што прадугледжанае падпунктам (а) пункту 3 артыкула 2 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Нягледзячы на тое, што Цімафея гэтага права пазбавілі, мы будзем абскарджваць дадзенае вызначэнне і спадзяемся, што вышэйстаячыя суды адменяць яго і мы давядзем прычыненую хлопцу шкоду»- заявіў Усцінаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках