27 снежня 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіча вельмі чакаюць у Зімбабвэ

86
Мясніковіча вельмі чакаюць у Зімбабвэ

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч атрымаў запрашэнне наведаць Зімбабвэ.

Гэта запрашэнне было агучанае віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Джонам Нкома ў Менску падчас двухбаковых перамоваў, паведамляе БелТА.

"Пакуль вы не наведайце Зімбабвэ, лічыце, вы не пабывалі ў Афрыцы, - сказаў Джон Нкома, звяртаючыся да Міхаіла Мясніковіча. - Я запрашаю наведаць нашую краіну".

Віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ звярнуў увагу на тое, што сёння ягоная краіна з'яўляецца свабоднай і суверэннай. "Мы ідзем наперад высока падняўшы галаву і хочам развіваць адносіны з тымі, хто не пакінуў нас падчас барацьбы за незалежнасць", - падкрэсліў ён. На думку віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ, у дзвюх краін вялізныя магчымасці для развіцця партнёрства.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Зімбабвэ ўсталяваныя ў красавіку 1992 года. Па выніках 2010 года тавараабарот паміж краінамі склаўся ў памеры $2,7 млн. Беларускі экспарт склаў $0,1 млн. (159% да ўзроўню 2009 года) і быў сфармаваны за кошт паставак друкаванай прадукцыі і шын. Аснову беларускага экспарту ў папярэднія гады складалі пастаўкі калійных угнаенняў, аўтатэхнікі, матацыклаў, абсталявання для апрацоўкі каменя і друкаванай прадукцыі. Зімбабвэ пастаўляе ў Беларусь тытунёвую сыравіну, а таксама ў нязначных аб'ёмах гародніну і садавіну.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках