15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старыя пасведчанні кіроўцы працягваюць дзейнічаць у ЕЗ

57
Старыя пасведчанні кіроўцы працягваюць дзейнічаць у ЕЗ

Літва і іншыя краіны Еўрапейскага Звяза не маюць ніякіх прэтэнзій да старых беларускіх пасведчанняў кіроўцы.

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс Захад" заявіў у інтэрв'ю кіраўнік дарожнай паліцыі Літвы Гінтарас Александравічус.

"Мы прызнаем і будзем прызнаваць гэтыя пасведчанні кіроўцы - яны адпавядаюць усім канвенцыям аб дарожным руху. Няма і не было ніякіх новаўвядзенняў", падкрэсліў ён. "Іншая справа, калі кіроўца прыедзе з пасведчаннем кіроўцы, выдадзеным у СССР. Гэтай дзяржавы ўжо не існуе, гэтыя пасведчанні ўжо не прызнаюцца", дадаў ён.

Г. Александравічус заўважыў, што для яго "незразумелы гэты ажыятаж з правамі ў Беларусі".

Ён таксама абверг інфармацыю, што да старога пасведчання кіроўцы спатрэбіцца натарыяльна завераны пераклад на мове краіны знаходжання. "Калі пасведчанне кіроўцы мае лацінскае напісанне, мае тэрмін дзеяння - гэта значыць, яму не патрэбны пераклад, яно адпавядае патрабаванням Венскай канвенцыі аб дарожным руху", падкрэсліў Г. Александравічус.

Новыя пасведчанні кіроўцы выдаюцца ў Беларусі з 1 лютага. Пачатак выдачы быў адзначаны ажыятажам - шматгадзіннымі чэргамі кіроўцаў, якія жадаюць памяняць свае правы. Чэргі былі выкліканыя заявамі прадстаўнікоў ДАІ, зробленымі незадоўга да пачатку выдачы новых "правоў", пра нелегітымнасць старых пасведчанняў кіроўцы ў ЕЗ з 31 сакавіка 2011 года.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках