15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч, Мядзведзеў і Лукашэнка сустрэнуцца ў Чарнобылі

45
Януковіч, Мядзведзеў і Лукашэнка сустрэнуцца ў Чарнобылі

26 красавіка, у дзень 25-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, можа адбыцца сустрэча Віктара Януковіча, Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі.

Як распавяла агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" крыніца ў дыпламатычных колах, папярэдне вядома, што сустрэча лідэраў трох краін адбудзецца непасрэдна ў самім Чарнобылі.

"Лідэры 3-х суседніх краін сустрэнуцца разам у Чарнобылі, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Што тычыцца Кіеўскага саміту з нагоды 25-годдзя Чарнобыльскай трагедыі, то ўдзел у гэтым мерапрыемстве, па словах крыніцы, папярэдне ўжо пацвердзілі генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкій Амано, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Між тым, у Менску заяўляюць, што Лукашэнка прыме ўдзел у саміце па пытаннях ядзернай бяспекі, які пройдзе ў Кіеве 19 красавіка.

"Беларускі бок пачаў рэалізацыю арганізацыйна-падрыхтоўчых мерапрыемстваў па забеспячэнні ўдзелу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеўскім саміце, прысвечаным пытаннях бяспечнага і інавацыйнага выкарыстання ядзернай энергіі", - заявіла агенцтву дасведчаная крыніца, блізкая да адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы.

Па ейных словах, "як дзяржава найбольш пацярпелая ад аварыі на ЧАЭС, Беларусь разглядае свой удзел у дадзеным мерапрыемстве ў кантэксце неабходнасці большай кансалідацыі намаганняў міжнароднай супольнасці ў пераадоленні наступстваў катастрофы, асабліва з улікам трагічных падзей у Японіі". "У рэспубліцы назапашаны унікальны досвед па аднаўленні забруджаных тэрыторый і рэабілітацыі пацярпелых асоб, якім яна гатовая падзяліцца са сваімі замежнымі партнёрамі", - сказала крыніца. "Менавіта гэтым і абумоўленае прыняцце рашэння аб удзеле Беларусі ў мерапрыемствах у Кіеве на самым высокім узроўні", - растлумачыў ён.

Як раней паведамлялася, прэзідэнт Украіны В. Януковіч таксама накіраваў запрашэнні лідэрам шэрагу дзяржаў, у тым ліку і Лукашэнку.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках