15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Еўрапарламента асудзіла арышт Пачобута

9
Дэлегацыя Еўрапарламента асудзіла арышт Пачобута

Калі Анджэй Пачобут не будзе звольнены з турмы, патрабаванне аб яго вызваленні будзе адзначана ў чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента.

Дэлегацыя Еўрапарламанта па справах Беларусі, якую ўзначальвае еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч, у чарговы раз асудзіла дзеянні беларускага рэжыму ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці і ў прыватнасці ў дачыненні да журналіста, карэспандэнта "Газеты выборчай" Анджэя Пачобута, паведамляе Радыё Рацыя.

Сёння на паседжанні дэлегацыі еўрапарламентары планавалі наладзіць тэлемост з удзелам Анджэя Пачобута. Пра што паведаміў старшыня дэлегацыі Яцэк Пратасевіч:

- Сёння з раніцы з афіцыйнага паведамлення, якое прыйшло да нас, мы даведаліся пра тое, што Анджэй Пачобут быў арыштаваны. Нягледзячы на гэта, мы пастанавілі застацца на спатканні дэлегацыі. Па-першае, каб прыняць заяву, у якой асудзілі ўлады Беларусі за дзеянні ў дачыненні да Анджэя Пачобута, а разам з тым і ўвогуле ўсё тое, што адбываецца ў Беларусі. У чарговы раз выказалі патрабаванне таго, каб Аляксандр Лукашенка і яго людзі, якія кіруюць Беларуссю, спынілі рэпрэсіі супраць незалежных медыяў, дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Яцэк Протасевіч паведаміў, што ў выпадку калі Анджэй Пачобут не будзе звольнены з турмы, патрабаванне аб яго вызваленні будзе адзначана ў чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках