15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы асцерагаецца праблем пры прадастаўленні "карты паляка"

18
МЗС Польшчы асцерагаецца праблем пры прадастаўленні "карты паляка"

Прававыя ацэнкі Беларусі не паўплываюць на змест польскага закона "Аб картцы паляка".

Польшчы пакуль не вядома абгрунтаванне рашэння Канстытуцыйнага суда Беларусі аб тым, што нормы польскага закона "Аб картцы паляка" не адпавядаюць некаторым нормам міжнароднага права, аднак прававыя ацэнкі Беларусі не паўплываюць на змест польскага закона. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі.

Ён падкрэсліў, што раней Польшча прадставіла закон на разгляд АБСЕ, і гэтая арганізацыя прадставіла сваю пазіцыю, згодна з якой "у законе няма нічога такога, што супярэчыла б прынцыпам, якімі кіруецца АБСЕ". Басацкі нагадаў, што зварот "палаткі" ў КС было матываванае у тым ліку і неадпаведнасцю закона прынцыпам АБСЕ. Прадстаўнік МЗС Польшчы таксама адзначыў, што Беларусь дабілася закрыцця прадстаўніцтва АБСЕ ў Менску, забараняючы гэтай арганізацыі крытыкаваць улады.

У той жа час прэс-сакратар папярэдзіў пра магчымыя рэпрэсіі ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. "Мы асцерагаемся, што ацэнка беларускага КС можа прывесці да чарговых цяжкасцяў пры прадастаўленні "карты паляка", - сказаў прадстаўнік МЗС. Ён таксама папярэдзіў беларускіх палякаў аб магчымым развязванні рэпрэсіяў з боку ўладаў.

Басацкі падкрэсліў, што закон "Аб карце паляка" не накіраваны супраць якой-небудзь дзяржавы. "Валоданне картай не падрывае грамадзянскай лаяльнасці палякаў у дачыненні да Беларусі", - заявіў ён, перадае ІА "Регнум" са спасылкай на Polskie Radio.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках