15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнік карты паляка: Канстытуцыйны суд не мае рацыі

11
Стваральнік карты паляка: Канстытуцыйны суд не мае рацыі

Згодна з рашэннем суда, дакумент не адпавядае Статуту ААН, Венскай канвенцыі, беларуска-польскім пагадненням ды «іншым асноўным міжнародным прававым актам».

«Меркаванне Канстытуцыйнага суда – гэта меркаванне для ўнутранага спажывання», – пракаментаваў дакумент кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла. Праваабаронца тлумачыць, што Польшча прымала закон «Аб Карце паляка» як суверэнная дзяржава, і паўплываць на яго ў беларускіх заканадаўцаў не атрымаецца, паведамляе Белсат.

Адзін са стваральнікаў Закону аб карце паляка Міхал Дворчык тлумачыць, што ініцыятыва паўстала дзеля таго, каб хаця б у маральным плане кампенсаваць людзям страту польскага грамадзянства. Паводле яго, рашэнне Канстытуцыйнага суда вельмі нязначна паўплывае на выдачу карты паляка. Міхал Дворчык нагадаў, што ўлады Беларусі з самага пачатку спрабавалі перашкодзіць функцыянаванню закону: ціснулі на людзей, якія хацелі атрымаць дакумент, перашкаджалі прыезду польскіх консулаў, якія мелі яго выдаваць.

У святле ж міжнароднага права рашэнне Канстытуцыйнага суда не мае ніякага значэння. «Працуючы над законам, мы кансультаваліся з нашымі суседзямі. Ён таксама аналізаваўся на прадмет адпаведнасці еўрапейскаму праву», – падкрэсліў Дворчык.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках