16 лiстапада 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусёў нікому не патрэбны

64
Кастусёў нікому не патрэбны

МУС адрапартавала аб завяршэнні следства па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках".

Аднак статус кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва падвіс: як быў ён падазраваным па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках", так і застаецца, паведамляе "Беларускі партызан".

Ва ўсялякім разе, ніхто не мяняў статус Рыгора Кастусёва як падазраванага па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса - "масавыя беспарадкі".

"Цішыня - мяне нікуды не выклікаюць і не мяняюць мой статус. Я па-ранейшаму падазраваны па частцы 1 і 2 артыкула 293 КК - масавыя беспарадкі, па-ранейшаму знаходжуся пад падпіскай аб нявыездзе, па-ранейшаму пад падпіскай аб невыдаванні тайны следства, па першым тэлефанаванні абавязаны з'яўляцца ў органы следства. Нічога не змянілася, па меншай меры, ніхто мой статус не мяняў ", - распавёў Рыгор Кастусёў.

Р. Кастусёў быў затрыманы 19 снежня 2010 года, а ўжо 20 снежня 2010 г. Р. Кастусёў быў на волі. Палітык з'яўляецца падазраваным па справе аб "масавых беспарадках" у Менску, з яго ўзятая падпіска аб невыяздзе і неразгалошванне таямніцы папярэдняга расследавання. Аднак у 2011 годзе Р. Кастусёва ні разу не выклікалі на допыт.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках