15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крывавыя гамбургеры

85
Крывавыя гамбургеры

Рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў накіраваў запыт у менскае аддзяленне Макдональдса з просьбай растлумачыць, адкуль узяліся фінансавыя прэтэнзіі да журналісткі газеты Ірыны Халіп.

«Там дзікая рэч, там напрыклад, кампанія Макдональдс, ніхто ж не пацярпеў ад таго, што там правакатары шкло разбілі, так вось адзін з пацярпелых, зараз высветлілася, у абвінаваўчым заключэнні прысутнічае кампанія Макдональдс. Яны не прадалі на 10 тысяч рублёў на расейскія грошы ці на 12 тысяч бутэрбродаў сваіх. І зараз за Макдональдс могуць даць 15 гадоў. Гэта бязмежная гісторыя...», - заявіў Муратаў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Мы чакаем адказу з Макдональдса. Цалкам верагодна іх імем маніпулююць і іх там падставілі. Ва ўсялякім выпадку, гісторыю пад назвай - якому бургеру вы аддаеце перавагу, - мы зараз можам паставіць адважна ў загаловак, што гэты Макдональдс аддае перавагу бургерам з крывёю. Мы атрымаем усе адказы і разбярэмся з гэтым», - сказаў галоўны рэдактар «Новой газеты».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках