26 снежня 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Заходнім бізнесменам час выконваць кодэкс гонару

31
Станіслаў Шушкевіч: Заходнім бізнесменам час выконваць кодэкс гонару

Падчас дыскусіі ў Сейме Літвы большасць удзельнікаў выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч.

«Я вельмі задаволены, што на гэтай шырокай нарадзе, дзе кожны выказваў сваё меркаванне, перамог той пункт гледжання, што без эканамічных санкцый ніякі ціск на дыктатуру ў Беларусі немагчымы. Час і літоўскім бізнесменам выконваць кодэкс гонару і не гандляваць з прыдворнымі беларускімі бізнесменамі, якія цягнуць капітал на карысць Лукашэнкі, а ён, дзякуючы гэтаму капіталу, утрымлівае тых, хто б'е, хто зневажае, хто судзіць і рэпрэсуе. Мне падаецца, што нарада прыняла належны кірунак і дазволіла выказацца і тым, хто традыцыйна супраць такога падыходу. Яны апынуліся ў меншасці, я вельмі рады гэтаму», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

У парламенце Літвы 13 мая прайшла дыскусія аб «хвалі рэпрэсіяў супраць іншадумцаў пасля выбараў прэзідэнта Беларусі». Аналіз сітуацыі ў Беларусі, паводзінаў афіцыйнага Менску ў апошнія чатыры месяцы з'яўляецца тэмай цыкла сустрэч, канферэнцый і круглых сталоў, якія праводзяцца, і будуць праводзіцца ў Літве рэгулярна.

Характэрна, што чарговы віток актыўнасці літоўскіх палітыкаў па падтрымкі апазіцыйных рухаў у Беларусі і прадастаўленні ім публічнай пляцоўкі для сваіх заяваў супаў з літоўска-беларускім эканамічным форумам, які ў гэтыя дні праходзіць у Друскінінкаі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках