28 снежня 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» падазраюць у падпале Дома правасуддзя?

55

Сёння ў 7 раніцы ў сябе дома быў затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Кудлаеў з сынам.

Затрыманне рабіў Аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пры затрыманні АБАП правёў ператрус, шукалі хімікаты, канфіскавалі кампутары і носьбіты. У дадзены момант актывісты знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС г. Менска. Аляксандр паспеў перадаць, што іх затрыманне звязанае з учорашнім падпалам Дома правасуддзя.

Учора ўвечары быў затрыманы актывіст кампаніі Уладзь Бярозаў, у яго таксама прайшоў ператрус.

На сайце ГУУС з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце хуліганства ля Дома правасуддзя.

«Сёння ўлада хоча нам паказваць, што не будзе спыняцца на вынясенні прысудаў лідэрам і апазіцыйным актывістам. Ператрусы і затрыманні яшчэ раз гавораць аб тым, як яны баяцца. Баяцца людзей рознага ўзросту і палажэння, якія аб'ядналіся з адзінай мэтай - дамагчыся пераменаў», - пракаментавала ператрусы і затрыманні каардынатакар праваабарончай службы «Еўрапейскай Беларусі» Вераніка Лазоўская.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках