15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Соль ды запалкі сталі дэфіцытнымі ў Брэсце

85
Соль ды запалкі сталі дэфіцытнымі ў Брэсце

У Брэсце пачынаюць скупляць соль ды запалкі.

Замест звычайнай солі прадаўцы ў крамах могуць прапанаваць набыць марскую соль, аднак куда прапала звычайная соль – адказу для берасцейцаў пакуль не маюць, паведамляе Радыё Рацыя.

Сёння адзін за адным скупляюць соль, нават не ведаю, навошта ім столькі”, - адзначае Марыя, прадавец адной з крамаў па вуліцы Савецкай.

- Ды за паўдня мусіць яе выкупілі, баяцца што падаражэла, гавораць па 4000 ўжо дзесьці куплялі, а запалкі пакуль яшчэ не куплялі, хутка будуць. У розных крамах, кажуць, розныя цэны.

Амаль месяц таму на Берасцейшчыне людзі кінуліся скупляць цукар, але ў хуткім часе ліхаманка скончылася і ён зноў з’явіўся ў крамах.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках