16 лiстапада 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Андрэя Пачобута — у судзе

6
Справа Андрэя Пачобута — у судзе

Крымінальная справа супраць журналіста Андрэя Пачобута перададзена ў Гарадзенскі абласны суд.

Там вырашаць — дзе, у якім судзе канкрэтна яна будзе разглядацца. Пазьней прызначаць і дату пачатку працэсу, паведамляе Радыё Свабода.

Сьледзтва па справе супраць журналіста польскай “Газэты выборчэй” Андрэя Пачобута праводзіла Гарадзенская абласная пракуратура. Усе ягоныя хадайніцтвы, якія ён падаў пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы, былі адхіленыя. Ён прасіў спыніць крымінальную справу праз адсутнасьць складу злачынства, запрасіць у суд “пацярпелага” Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну — як сьведку. Журналіст таксама прасіў далучыць да справы адмову ў акрэдытацыі, якую ён атрымаў летась з Міністэрства замежных спраў Беларусі, і тэксты інтэрвію прэзыдэнта украінскім — за 2008-ы і расейскім — за 2010-ы год СМІ са словамі пра “фальсыфікацыю выбараў”.

Андрэю Пачобуту прад’яўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка І) — “абраза” і 367 (частка І) — “паклёп” у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узята з “Газэты выборчэй”. Яго ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках