15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пракуратура сябе ў судзе абганьбавала

63
Як пракуратура сябе ў судзе абганьбавала

Часам у Беларусі адбываецца такое, што, як гаворыцца, проста няма словаў.

Як высвятлілася падчас судовага следства па справе анархістаў, якое цяпер праходзіць у судзе Заводскага раёна, здарыўся ганебны кур'ёз. Сталася так, што відэазапіс з акцыі анархістаў ля Генштаба праглядзець проста немагчыма. Нейкі разумнік са следчых ці пракурораў... прымацаваў дыск дзіраколам, каб падшыць да справы.

Зрэшты, калі ўлічыць, што ўчора на судзе сведкі абвінавачвання адзін за адным прызнаваліся ў тым, што іх проста змушалі даваць паказанні на падсудных, сітуацыя з дыскам можа быць і не прыкрай выпадковасцю, а свядомай імітацыяй неіснуючых доказаў, піша «Народная воля».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках