26 снежня 2024, Чацвер, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Беларусь ідзе ў бок Зімбабвэ

25
Financial Times: Беларусь ідзе ў бок Зімбабвэ

Згода Пуціна выдзеліць Беларусі пазыку ў 3 мільярды даляраў з фонду ЭўрАзЭС, на думку Financial Times, можа азначаць пераход кантролю над стратэгічнымі аб’ектамі беларускай эканомікі ў расейскія рукі.

«Масква смакуе нявыгаднае становішча Аляксандра Лукашэнкі ў часе, калі аўтарытарны кіраўнік Беларусі, у якога здаўна ўжо былі колкія адносіны з Масквою, намагаецца супакоіць штораз большую паніку вакол беларускай эканомікі,» -- піша карэспандэнт газэты Ян Ценскі зь Менску.

Пішучы аб росьце цэнаў на харчовыя прадукты, сытуацыі з абменам валюты і інфляцыі ў Беларусі, Financial Times сьцьвярджае, што эканамічная мадэль, збудаваная Лукашэнкам, развалілася, паведамляе Радыё Свабода.

«Беларусь ідзе ў бок Зімбабвэ,» -- газэта цытуе думку аднаго неназванага замежнага дыплямата ў Менску.

Зімбабвэ, краіна ў Афрыцы, у 2004-2009 гг. пацярпела ад гіпэрінфляцыі. Ацэньваецца, што валюта краіны абясцэнілася за гэты час ня менш чым у 10 мільёнаў разоў. У 2009 годзе Зімбабвэ перастала друкаваць сваю абясцэненую валюту, і ў краіне пакуль няма сваіх грошай. Пачынаючы з 1987 году, краінай бесьперапынна кіруе прэзыдэнт Робэрт Мугабэ, які лічыцца адным з самых жорсткіх дыктатараў на сьвеце.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках