26 снежня 2024, Чацвер, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жадаеце набыць валюту? Гатэль «Еўропа» чакае на вас

161

У Менску ёсць дзіўнае месца - апошняя выспа стабільнасці і дабрабыту, якую не крануў валютны крызіс.

Аб гэтым месцы ходзяць легенды, а праінфармаваныя распавядаюць аб ім толькі вельмі блізкім сваякам і надзейным сябрам. Даведацца пра яго выпадкова можна толькі за вялікія грошы ці калі вас запрасілі на фуршэт. Гэтае месца называецца пяцізоркавы гатэль «Еўропа» на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай ў Менску.

У холе гатэля, як і мае быць, ёсць абменны пункт «Беларусбанка», куды без асаблівай мітусні здаюць СКВ замежныя багачы - пастаяльцы гатэля, а купіць валюту можа любы жадаючы. Адзінай праблемай можа стаць швейцар на ўваходзе.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках