26 снежня 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар зводзіць асабістыя рахункі з Саннікавым і Статкевічам

33

Ва ўладаў ёсць пэўная стратэгія пакарання сваіх апанентаў, лічаць праваабаронцы.

З усіх ўжо асуджаных ўладамі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 г найбольшы тэрмін атрымаў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

Як перадае «Радыё Свабода», па параўнанні з ім прысуды кандыдатам Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму выглядаюць значна больш мяккімі. Што тычыцца яшчэ двух прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы – Зміцера Уса і Мікалая Статкевіча, то ім абвяшчэнне прысуду нечакана перанеслі. Ці ёсць ва ўсім гэтым пэўная стратэгія ўладаў ці гэта толькі збег абставінаў?

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч упэўнены: ва ўладаў ёсць пэўная стратэгія пакарання сваіх апанентаў:

«Гэтая стратэгія была бачная з самага пачатку, калі асноўнымі фігурантамі і вінаватымі ў гэтай справе ўлады прызначылі каманду Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча. І ўлады мэтанакіравана ўвесь час працягвалі менавіта з іх ствараць вінаватых у тых падзеях. Адсюль і розніца ў падыходах і прысудаў, калі актывісты кампаніі «Гавары праўду» атрымалі найменшую пакаранне параўнальна з іншымі.

Я думаю, што ў гэтым можа быць і асабістая пазіцыя Лукашэнкі. Ён, магчыма, балюча ўспрыняў выказванні Саннікава і Статкевіча. І цяпер спрабуе звесці асабістыя рахункі. Гэта было бачна ўжо ў канцы снежня. І гэта бачна і па тых прысудаў, што цяпер выносяцца.

Найбольшы тэрмін атрымаў Саннікаў. Я думаю, немалы тэрмін атрымае Статкевіч».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках