26 снежня 2024, Чацвер, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ вярнуў Алегу Корбану пашпарт

3

20 мая старшыню «Маладых дэмакратаў» выклікалі ў Галоўнае ўпраўленне КДБ.

На працягу 10 хвілін з ім праводзіў гутарку следчы Васільеў, пасля чаго Алегу вярнулі пашпарт, а таксама канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу рэчы: кампутар, фотаапарат, флэш-карты, дыскі і г.д. Аднак следчы паведаміў, што крымінальная справа па арт. 293 КК не закрытая і рашэнне будзе прынятае ў чэрвені кіраўніком следчай групы, паведамляе прэс-служба «Маладых дэмакратаў».

«Я рады што ўлада ў адносінах да мяне і некаторых іншых дэмакратычных лідэраў не стала прадпрымаць рэпрэсіі ў выглядзе далейшага крымінальнага пераследу. Сёння, нарэшце, мой следчы аддаў канфіскаваныя мае асабістыя рэчы, кампутар, пашпарт. На жаль, яшчэ не ануляваная падпіска аб нявыездзе і не спыненая крымінальная справа, але, спадзяюся - у чэрвені ўсё вырашыцца. Хочацца верыць і ў тое, што ўлада зробіць сустрэчны крок і па ўжо асуджаным апазіцыянерам, што будзе вельмі важна для іміджа Беларусі, улічваючы складаную сённяшнюю эканамічную сітуацыю. Як бы там ні было, нашая арганізацыя «Маладыя дэмакраты» будзе актыўна выказвацца на іхнюю падтрымку, арганізоўваючы розныя акцыі салідарнасці, будзь тое пікеты на плошчах, будзь тое адпраўка лістоў і паштовак палітычным вязням», - заявіў Алег Корбан.

Нагадаем, што Алег быў затрыманы 19 снежня падчас мірнай акцыі пратэсту. Пасля чаго, 7 студзеня, пасля месяцу ў СІЗА КДБ, быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў па артыкуле 293 КК.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках