26 снежня 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет у Брусэлі: Free Belarus Now!

10
Пікет у Брусэлі: Free Belarus Now!

23 мая, у 13.00 у Брусэлі на плошчы Шумана беларусы і салідарныя з імі правядуць пікет, прымеркаваны да паседжання Рады міністраў замежных справаў Еўразвяза.

На ім будзе разглядацца ўвядзенне кропкавых эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі. У пікеце прымуць удзел ініцыятыва Free Belarus Now, Офіс Беларускай палітычнай эміграцыі (Office of Belarusian Political Emigration), Беларуска-Еўрапейскае аб'яднанне «Маладая Беларусь» / Belarussisch-Europees vereniging «Maladaja Belarus» (галандскі варыянт назвы).

- Free Belarus Now ініцыявала разам з іншымі арганізацыямі гэты пікет, таму што я папросту шакаваная бяздзейнасцю Еўропы. Увесь час гучаць абяцаньні сур'ёзных мер супраць рэжыму і ніякіх дзеянняў. Пустыя абяцанні горш за поўную бяздзейнасць, яны даюць Лукашэнку адчуванне беспакаранасці. Беларусь - гэта еўрапейская краіна і час пазбавіцца ад нарыва ў цэнтры Еўропы. Дыктатуры няма месца ў цывілізаваным свеце. Мы заклікаем еўрапейскія краіны да рашучых дзеянняў! Час на справе даказаць, што правы чалавека для еўрапейскіх палітыкаў важнейшыя за фінансавыя інтарэсы, - распавяла пра мэты пікету Ірына Багданава, сястра Андрэя Саннікава, стваральніца праекта Free Belarus Now.

- Будуць плакаты з заклікамі да еўрапейскіх палітыкаў, з фотаздымкамі ўсіх асуджаных за 19-е снежня, - распавядае адзін з удзельнікаў пікету Юрый Жылко, старшыня ОБПЭ. - А акцэнт пікету, - на тое, што Беларусь - гэта еўрапейская краіна і што Еўропа павінная не адварочвацца ад Беларусі, а прыкладаць усе намаганні, каб дапамагчы ёй у яе еўрапейскім лёсе, а не якімсьці сярэднявечным і азіяцкім.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках