25 снежня 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія таксісты паднялі кошты

15
Менскія таксісты паднялі кошты

Хваля падаражэння дакацілася і да сферы транспартных паслугаў. Службы таксі Менска ўжо павялічылі тарыфы на свае паслугі.

Так, у службе таксі 135 БелаПАН паведамілі, што тарыф павялічыўся на 240 рублёў з 1.500 да 1.740 рублёў за кіламетр у межах горада і з 1.800 да 2.610 за кіламетр за межамі Менска.

У службе таксі 107 кошт за адзін кіламетр у па горадзе таксама складае 1.740 рублёў (1.500 рублёў раней), за межамі горада - 2.400 (1.800 раней). Кошт мінімальнай паездкі, у якую ўключана 3,985 кіламетра, складае зараз 10 тысяч рублёў (8.800 рублёў раней).

Служба таксі 158 змяніла кошты яшчэ 18 мая, падняўшы іх з 1.300 да 1.800 рублёў за кіламетр.

Служба таксі 152 мяняла свае тарыфы некалькі тыдняў таму з 1.400 да 1.500 рублёў за кіламетр.

У службах таксі 156 і 184 тарыфы пакуль не мяняліся і складаюць 1.400 і 1.300 рублёў адпаведна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках