16 лiстапада 2024, Субота, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыю Віцебскага трактарнага звальняюць пасля мінскага тэракту

24
Адміністрацыю Віцебскага трактарнага звальняюць пасля мінскага тэракту

На заводзе трактарных запчастак працаваў адзін з абвінавачаных у тэракце.

Па выніках праверкі, якая праводзілася пасля падзеяў 11 красавіка, "на заводзе выяўлены сур’ёзныя недахопы ў ідэалагічнай, выхаваўчай, інфармацыйна-прапагандысцкай работы, у кадравай службе". Замест звольненых прадстаўнікоў адміністрацыі Міністэрства прамысловасці збіраецца адшукаць новыя "ініцыятыўныя ўпраўленчыя кадры, здольныя забяспечыць устойлівае развіццё прадпрыемства".

Праверка на прадпрыемстве распачалася пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сілавыя структуры затрымалі арганізатараў выбуху ў мінскім метро праз суткі пасля здарэння, а вось на прадпрыемствах, дзе яны даўней працавалі, іх "праглядзелі".

"Яшчэ не вядома, ці сапраўды тыя хлопцы вінаватыя – суду ж не было! А кіраўніцтва ўжо звольнілі і шукаюць новае", - адкаментаваў сітуацыю на ўмовах ананімнасці работнік прадпрыемства, паведамляе Еўрарадыё.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках