26 снежня 2024, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік ЗША пры АБСЕ заклікаў неадкладна спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

33
Прадстаўнік ЗША пры АБСЕ заклікаў неадкладна спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

Злучаныя Штаты асуджаюць вынясенне 14 мая абвінаваўчых прысудаў кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і іншым актывістам дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Пра гэта на паседжанні Сталага савета АБСЕ ў Вене 19 мая 2011 года заявіла часовы павераны ў справах ЗША Кэрал Фулер. Прапануем тэкст заявы цалкам:

«Злучаныя Штаты асуджаюць вынясенне 14 мая абвінаваўчых прысудаў кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і іншым актывістам дэмакратычнага руху ў Беларусі. Мы лічым кандыдатаў у прэзідэнты і іншых актывістаў, якіх судзяць пасля арышту ў межах рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня, палітычнымі вязнямі. Суровыя прысуды, вынесеныя 14 мая, і бягучыя судовыя працэсы несумненна з'яўляюцца палітычна матываванымі.

Злучаныя Штаты таксама прымаюць да ведама заяву прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі ад 16 мая, у якой асуджаецца двухгадовы умоўны тэрмін пазбаўлення волі, да якога была прысуджаная журналістка Ірына Халіп ў сувязі з дэманстрацыямі пасля выбараў снежня 2010 года. Мы згодныя з заклікам прадстаўніка Міятавіч забяспечыць, каб журналісты ў Беларусі маглі працаваць вольна, без запалохванняў, і неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць СМІ.

Мы таксама з сур'ёзнай заклапочанасцю адзначаем спробы ўмяшання з боку беларускага ўрада ў прадстаўленне незалежнага дакладу, падрыхтаванага адмысловым дакладчыкам Камітэта па міжнародным кантролі над сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Прадстаўнікі Міжнароднай місіі па назіранні былі арыштаваныя і высланыя з краіны, і ім забаранілі вяртацца ў Беларусь на працягу пэўнага перыяду часу. Украінскіх праваабаронцаў пазбавілі магчымасці ўезду ў краіну. Гэта далейшыя парушэнні абавязальніцтваў у межах АБСЕ і міжнародных стандартаў.

Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да крытыкаў ўрада, якія працягваюць падвяргацца рызыцы пераследу і адвольных арыштаў. Вынікі бягучых судовых працэсаў будуць прынятыя пад увагу Злучанымі Штатамі, якія працягваюць пераглядаць свае адносіны з Беларуссю і разглядаць магчымасць прыняцця далейшых мер.

Мы таксама заклікаем да адкрыцця прасторы для вольнага выказвання палітычных поглядаў, развіцця грамадзянскай супольнасці, свабоды СМІ і стварэння магчымасцяў для прадпрымальніцкай дзейнасці».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках