15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошай ад ЕБРР дыктатура не атрымае

26
Грошай ад ЕБРР дыктатура не атрымае

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця скарэктаваў прынятую ў снежні 2009 года краінавую стратэгію па Беларусі.

У адпаведнасці з заявай ЕБРР, размешчанай на ягоным сайце, банк падкрэслівае сваю адмову ад падтрымкі беларускіх цэнтральных уладаў. «Няма падтрымкі беларускай цэнтральнай улады: няма падтрымкі, як фінансавай, так і тэхнічнай ў любым выглядзе», - сказана ў паведамленні аб карэктыроўцы стратэгіі.

У сувязі з гэтым ЕБРР адмовіўся ад раней запланаваных інвестыцый у праекты ў дзяржаўным энергетычным сектары, у тым ліку ў адносінах да аднаўляльных крыніц энергіі, і ў сферы транспартнай інфраструктуры. Умовы іншых планаваных раней варыянтаў супрацоўніцтва з дзяржсектарам, у прыватнасці, крэдытаванне дзяржбанкаў і перадпрыватызацыйнная падтрымка, таксама сталі больш жорсткімі і будуць разглядацца на падставе вышэйпаказаных крытэраў.

У выніку чарговай карэктыроўкі стратэгіі, ЕБРР зноў сфакусуецца выключна на падтрымцы прыватнага сектара ў Беларусі, у тым ліку прадугледжваецца пашырэнне праграм фінансавання прыватнага бізнесу. ЕБРР пацвердзіў гатовасць у партнёрстве з іншымі міжнароднымі арганізацыямі ўдзельнічаць ў праектах па паляпшэнні экалагічных стандартаў.

Акрамя таго, ЕБРР заяўляе пра «падтрымку беларускага народа». Так, аперацыі банка будуць накіраваныя на праекты, якія дазваляюць «палепшыць умовы жыцця беларускага народа».

«ЕБРР працягвае заклікаць беларускія ўлады да прагрэсу на шляху дэмакратычных і рынкавых рэформаў, у адпаведнасці са сваімі абавязальніцтвамі ў адпаведнасці з артыкулам 1 Пагаднення аб заснаванні ЕБРР. Палітычнаму дыялогу з уладамі будзе нададзеная асноўная ўвага. У наступным аглядзе, у 2012 годзе, Рада ЕБРР падвядзе вынікі палітычнага і эканамічнага развіцця, і будзе мець магчымасць зноў разгледзець адпаведную карэктыроўку сваёй стратэгіі», - сказана ў паведамленні ЕБРР.

Як паведамлялася, у снежні 2009 года ЕБРР ухваліў карэктыроўку Стратэгіі, што прадугледжвала пашырэнне аперацый банка за кошт уключэння ў сферу ягонай дзейнасці аперацый у дзяржсектары.

У красавіку 2010 года ЕБРР зноў разгледзеў рэалізацыю стратэгіі на падставе прадугледжаных крытэраў у эканамічнай і палітычнай сферы. «Некаторы прагрэс быў адзначаны ў эканамічнай сферы, аднак з-за негатыўных палітычных падзеяў, якія суправаджалі прэзідэнцкія выбары ў снежні 2010 і заклапочанасці міжнароднай супольнасці з нагоды пераследу палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі, Рада дырэктараў ЕБРР вырашыла скарэктаваць аператыўны падыход банка у межах сваёй існуючай стратэгіі», - сказана ў паведамленні.

Як паведамлялася, 20-21 мая ў Астане адбылося 20-е паседжанне рады кіраўнікоў ЕБРР, у працы якой прымала ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым.

У межах паседжання Беларусь правяла Краінавую прэзентацыю «Беларусь: ініцыятыва-інвестыцыі-партнёрства».

У снежні 2010 года ў ЕБРР не выключалі карэктыроўкі краінавай стратэгіі супрацоўніцтва з Беларуссю ў выпадку пашырэння Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да краіны ў адказ на вынікі прэзідэнцкіх выбараў і наступныя за імі дзеянні ў дачыненні да апазіцыі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках