16 лiстапада 2024, Субота, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяраў тэракту ў метро павялічылася да 15 чалавек

78
Колькасць ахвяраў тэракту ў метро павялічылася да 15 чалавек

25 мая ў 11 гадзін у менскім шпіталі памёр лекар Андрэй Ільін.

Як стала вядома «Еўрарадыё», 25 мая ў 11 гадзін памёр пацярпелы ў выніку тэракту ў метро Андрэй Ільін. Пра гэта паведаміла жонка нябожчыка Наталля.

Ільін працаваў намеснікам галоўнага лекара менскай «хуткай дапамогі». Больш за 10 гадоў ён аддаў медыцыне, ратуючы жыцці людзей. У студэнцкія гады працаваў фельчарам, а пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта - лекарам.

11 красавіка, у момант выбуху, Андрэй выходзіў з цягніка на станцыі метро «Кастрычніцкая». Як і сотні іншых пасажыраў, вяртаўся з працы - да жонкі, сына і маленькай дачкі.

Пасля выбуху Андрэй быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь у цяжкім стане. У яго былі шматлікія раненні, але самымі небяспечнымі былі пашкоджанні абодвух вачэй. Сябры і калегі лекара арганізавалі збор сродкаў, паколькі меркавалася, што для аднаўлення вачэй Андрэю Ільіну спатрэбіцца аперацыя за мяжой.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках