15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Уса: Улада хутка зменіцца, таму ён не будзе сядзець ўвесь тэрмін

17
Жонка Уса: Улада хутка зменіцца, таму ён не будзе сядзець ўвесь тэрмін

Жонка Зміцера Уса Яўгена ніколі не ўхваляла заняткі мужа палітыкай, хоць і сама дапамагала яму, але прадчуванні мела нядобрыя.

Пасля абвяшчэння прысуду яна адказала на пытанні Радыё «Свабода».

- Вы спадзяваліся на справядлівы прысуд? Чакалі, што, можа, вызваляць у зале суду?

- Ведаеце, надзея была, але асаблівых ілюзій мы не мелі. Гэта значыць, Зміцер Іванавіч ішоў на суд і ведаў, што яго пасадзяць. Мы ішлі на суд ужо з торбамі і рэчамі, мы былі да гэтага гатовыя, але, шчыра кажучы, але да такога тэрміну - не.

- Падтрымлівалі вы мужа, калі ён вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты?

- Мне не падабалася ўся гэтая задума, але Зміцер мой муж, і я заўсёды падтрымаю яго ў любой сітуацыі. Таму я яму сама дапамагала, дапамагала збіраць подпісы. Гэта было ягонае жаданне, і я яму дапамагала, хоць, шчыра кажучы, прадчуванні ў мяне на гэты конт былі нядобрыя.

- Што вы паспелі яму сказаць перад тым, як яго ўзялі пад варту ў судзе? Што ён вам паспеў сказаць?

- Яму апранулі кайданкі і павялі, а я выйшла. Я не хацела бачыць яго за кратамі, калі яго адвядуць у клетку да астатніх. Суддзя падпісала мне дазвол на спатканне, так што я хачу схадзіць да яго. Яшчэ штосьці яму перадаць, падтрымаць неяк.

- У вас малое дзіця, хто вам дапамагае цяпер?

- Падтрымаць нас, у прынцыпе, няма каму. Я зараз працую, бізнес мужа на мне. Бацькі, канешне, дапамагаюць, яны з дзецьмі сядзяць - і гэта вельмі істотна, бо я зараз не магу разарвацца і на працу, і на дзяцей. І Зміцер Іванавіч, пакуль ішло следства, быў увесь час у судах, таму мне даводзілася і дзяцей даглядаць, і працаваць. Бацькам, вядома, вялікі дзякуй.

- Што можа паўплываць на тое, каб ваш муж хутчэй мог выйсці на волю?

- Скаргі будзем пісаць усе магчымыя, але гэта нічога не дасць. Магчыма, нейкі меншы тэрмін выб'ем, але на вызваленне умоўнае або поўнае апраўданне мы нават не разлічваем, бо не ў нашай краіне на гэта спадзявацца. Сітуацыя ў краіне такая, што ўлада хутка зменіцца, я спадзяюся, таму наўрад ці ён будзе сядзець увесь тэрмін.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках