15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадатак да заробку - дзве ўпакоўкі туалетнай паперы

63
Дадатак да заробку - дзве ўпакоўкі туалетнай паперы

Заробкі бюджэтнікам пасля дэвальвацыі «праіндэксуюць». Майскі дадатак - 60 тысяч рублёў.

Тым часам сёння можна сустрэць у крамах ўпакоўку туалетнай паперы з 4 рулонаў амаль па 28 тысяч рублёў, піша «КП в Белоруссии».

- Гаворка ідзе аб iндэксацыi заработных плат, - патлумачыла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, якая праводзіла ў сераду прамую лінію ў «Народнай газеце». - Ёсць закон аб iндэксацыi прыбыткаў, у якім паказана, што калі кошты вырастаюць больш чым на 5%, індэксуецца заработная плата працаўнікоў бюджэтнай сферы, дапамогі, стыпендыі, грашовае забеспячэнне вайсковаслужачых (...) Памер індэксацыі разлічваецца зыходзячы з бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на дадзены момант. Усе працаўнікі бюджэтнай сферы ўжо атрымлівалі, пачынаючы з лютага, даплату ў памеры 15 440 рублёў. Незалежна ад таго, які разрад у чалавека, першы ці 27-ы, усім даплачваецца аднолькавая сума. У нас змяніўся бюджэт пражытачнага мінімуму, рост коштаў склаў 11,9%, і, такім чынам, з красавіка гэтая аплата будзе разлічвацца з 11,9% ад бюджэту пражытачнага мінімуму (цяпер ён 343 тысячы 260 рублёў), а ў суме гэта складае 40 тысяч 850 рублёў. Як толькі наступны пяціадсоткавы парог пяройдуць кошты, будзе павышаная і сума. Гэта ахоўная мера абсалютна для ўсіх грамадзянаў, якія атрымліваюць грошы з бюджэту. Гэтая сума складае сталую велічыню і даплочваецца абсалютна ўсім.

- То бок калі за май афіцыйная інфляцыя будзе 5%, сума даплаты вырасце?

- Так, прыкладна будзе каля 60 тысяч.

А ці індэксуюць заробкі працоўным? Як патлумачыў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, працаўнікі буйных дзяржпрадпрыемстваў да бюджэтнікаў не адносяцца і індэксацыя ім не належыць.

- Павышэнне заробкаў на прадпрыемствах магчымае, па рашэнні саміх прадпрыемстваў, - распавёў Андрэй Тур. - Калі яны эфектыўна працуюць, яны могуць павышаць заработную плату без прывязак да тарыфнай стаўкі першага разраду і індэксацыі і да т.п. Гэта іхняе права.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках