16 лiстапада 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў: «Шчыра скажу: палітыка - не зусім мая справа»

12
Някляеў: «Шчыра скажу: палітыка - не зусім мая справа»

Уладзімір Някляеў атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» Таварыства вольных літаратараў.

Цырымонія ўзнагароджання праходзіла не ў Полацку, як гэта было амаль заўсёды з 1993-га года, а ў Менску. Справа ў тым, што Уладзіміру Някляеву пакуль нельга выязджаць за рысу горада. Зрэшты, насамрэч гэтак жа «Вялеса» у свой час ўручалі Славаміру Адамовічу, піша «Наша Ніва».

Сам Някляеў кажа, што ўжо адвык ад літаратурных мерапрыемстваў - апошнія пяць месяцаў у няволі, а да гэтага палітычная кампанія не давалі яму магчымасці займацца літаратурай.

- Шчыра скажу, што палітыка не зусім мая справа. Там трэба іншае мысленне, у палітыцы трансфармуюцца нават пэўныя фундаментальныя рэчы. У літаратуры так: можна пісаць паэму, не ведаючы фіналу. У палітыцы так нельга. Зрэшты, варта было б падзяліць гэтую прэмію з міністрам Куляшовым: калі б ягоны «Алмаз» не ўздумаў даць мне па галаве, мне б не падумалі даць гэтую прэмію. Аднак ні з палітыкай, ні з літаратурай Някляеў развітвацца не збіраецца.

- Літаратура і паэзія - гэта рэчы фундаментальныя. Мы без іх ніяк - куды нам у Еўропу без літаратуры і культуры. У свой час менавіта літаратура стварыла Беларусь. Калі мяне выберуць прэзідэнтам, я выйду ў адстаўку, вярнуся за свой пісьмовы стол і звярнуся вось да гэтага Вялесу - «Вялес, дай мне сілы і натхнення напісаць яшчэ адну паэму!»

У якасці прэміі Някляеву ўручылі статуэтку Вялеса, якую зрабіў Генік Лойка, а таксама копію крыжа БНР на бел-чырвона-белай стужцы, якую Някляеў адразу апрануў замест гальштука.

Заснавальнік прэміі, Алесь Аркуш, растлумачыў, што гэта копія крыжа арміі Булак-Балаховіча і, на ягоную думку, ніхто з заснавальнікаў БНР (а там з літаратурай так ці інакш быў звязаны кожны) не быў бы супраць, каб у сённяшняй сітуацыі ўзнагародзіць Някляева за доблесць.

Аляксандр Фядута, падчас сваёй прамовы прыгадаў, як у «амерыканцы» праз сістэму паветраных труб было чуваць, як хор жаночых галасоў спявае «Гуляцьць дык гуляць». А літаральна на днях Ірына Халіп сказала яму, што яны ўсёй камерай імкнуліся ўзнавіць тэкст песні.

Першы тост на неафіцыйнай часткі, гучаў як «За зараз ужо свабодных, свабодных ўмоўна, і свабодных з адтэрміноўкай літаратараў!». Што, на жаль, не постмадэрнісцкі каламбур на тэму назвы Таварыства, а сумная праўда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках