28 снежня 2024, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекі падаражэюць

22
Лекі падаражэюць

Канцэрн «Белбіяфарм» занёс прапановы ў Мінэканомікі Беларусі аб падвышэнні коштаў на лекавыя сродкі беларускай вытворчасці.

Аб гэтым паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік ведамства.

«Ёсць прапанова па досыць шырокім асартыменце лекаў, якія выпускаюць фармпрадпрыемствы, што ўваходзяць у канцэрн, і кошты на якія рэгулюе дзяржава», - сказаў чыноўнік. «Канцэрн імкнецца мінімізаваць выдаткі ў сувязі з дэвальвацыяй афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля, бо ў большасці беларускіх лекаў даволі высокая доля імпартнай сыравіны», - пастлумачыў ініцыятыву суразмоўца агенцтва.

Па ягоных словах, «Мінэканомікі ў гэтых умовах мае намеру забяспечыць мінімальна магчымы рост рознічных коштаў, у тым ліку за кошт зніжэння ўзроўню рэнтабельнасці фармпрадпрыемстваў». Аднак, «па асобных пазіцыях, напрыклад, дзе доля імпартнай сыравіны дасягае 90%, рэзкага росту коштаў не пазбегнуць», - канстатаваў ён.

Суразмоўца лічыць, што ацаніць маштабы чаканага павышэння коштаў на беларускія лекі можна зыходзячы з наступных пазіцый: у цэлым доля імпартнай сыравіны для вытворчасці айчынных медпрэпаратаў складае каля 70%, дэвальвацыя беларускага рубля да даляра ў параўнанні з пачаткам года перавысіла 60%, доля энергарэсурсаў у сабекошце вытворчасці медпрэпаратаў складае каля 30%.

У Беларусі Мінэканомікі рэгулюе фіксаваныя кошты на айчынныя лекі, якія вырабляюцца дзяржпрадпрыемствамі, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белбіяфарм».

Лекі і сыравіна для іхняй вытворчасці з'яўляецца першачарговым прыярытэтам пры куплі замежнай валюты на біржы, дзе абмежаваную прапанову ў межах абавязковага продажу часткі валютнай выручкі (30%) размяркоўвае Нацбанк. З 24 мая афіцыйны курс беларускага рубля дэвальваваны на 55%, што прапарцыйна павялічвае выдаткі імпарцёраў медпрэпаратаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках