27 снежня 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі дэпартавалі спецкара расейскага канала «Дождь»

42
З Беларусі дэпартавалі спецкара расейскага канала «Дождь»

Спецкар тэлеканала «Дождь» Радзівон Марынічаў затрыманы ў Менску пасля інтэрв'ю з жонкай Андрэя Саннікава.

Як паведамляе Газета.Ру, міліцыянты адабралі ў журналіста камеру і выдалілі з карты памяці інтэрв'ю з Ірынай Халіп.

Радзівону Марынічаву забаранілі на працягу бліжэйшых пяці гадоў ўязджаць у Беларусь. Аб гэтым сам карэспандэнт паведаміў падчас размовы з галоўным рэдактарам «Дождя» Міхаілам Зыгарам ў эфіры тэлеканала.

Па словах Марынічава, ён павінен на працягу сутак пакінуць Беларусь.

Журналіст таксама распавёў, што выдаваў сябе за прыватную асобу да тых часоў, пакуль міліцыянты не знайшлі пры ім запісу інтэрв'ю.

Падчас размовы карэспандэнт папярэдзіў, што тэлефон праслухоўваюць супрацоўнікі КДБ.

«Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць прывітанне КДБ», - пажартаваў Зыгар і параіў нічога больш не здымаць і не запісваць на флэш-карту, каб у Маскве можна было аднавіць сцёртыя дадзеныя.

Нагадаем, 14 мая кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Праз некалькі дзён журналістцы «Новай газеты» Ірыне Халіп суд прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Абодва былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі так званых масавых беспарадкаў 19 снежня пасля выбараў прэзідэнта рэспублікі.

ЗША асудзілі прысуд, вынесены Андрэю Саннікаву. Прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты і іхніх паплечнікаў. Больш за тое, ЗША прыгразілі прыняццем новых санкцыяў у дачыненні да лідэраў краіны.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках