16 лiстапада 2024, Субота, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэаролік з менскага метро стане прычынай адстаўкі сілавікоў?

103
Відэаролік з менскага метро стане прычынай адстаўкі сілавікоў?

Лукашэнка паабяцаў зладзіць «чыстку» ў вышэйшым кіраўніцтве МУС і Савета Бяспекі.

Прычынай «гневу» дыктатара стаў відэаролік, «зусім выпадкова» размешчаны ў Інтэрнэце карыстальнікам пад нікам Aolyellowman напярэдадні нарады аб ходзе расследавання абставінаў выбуху на станцыі «Кастрычніцкая».

Нагадаем, трое маладых людзей змаглі патрапіць ноччу на станцыю метро «Маскоўская» і знялі гэта на мабільны тэлефон. Дзверы станцыі былі адчыненыя, ахова адсутнічала.

Па словах беларускага кіраўніка, яму далажылі аб відэароліку. «Яны з хлопцамі патрапілі ноччу ў метрапалітэн і здымалі гэта ўсё на відэа. Выклалі гэта ў Інтэрнэце: глядзіце - вось як працуе нашая міліцыя і ўсе іншыя на чале з Мальцавым (дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі), як яны забяспечваюць выкананне даручэнняў прэзідэнта», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Як мне далажылі, расследаванне па гэтай нагодзе праводзіцца», - сказаў ён. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: «Я нікога пакуль не папракаю і папракаць не буду. Калі гэтыя факты пацвердзяцца - заўтра застанецеся без пагонаў».

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках