28 снежня 2024, Субота, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі масава дэпартуюць расейцаў

56
З Беларусі масава дэпартуюць расейцаў

Беларускія ўлады выдаляюць з краіны яшчэ трох расейскіх праваабаронцаў.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

«Увечары 6 мая ў кватэру, дзе знаходзіліся прадстаўнікі міжнароднай назіральнай місіі, увайшлі супрацоўнікі аддзела па грамадзянстве і міграцыі Савецкага РУУС Менска. Міліцыянты былі не ў форме і без адпаведнага ордэру. Грамадзянкі Расеі Любоў Захарава, Кацярына Карасталёва і Ірына Пайкачава, якія знаходзіліся ў кватэры, вымушаныя былі адчыніць ім дзверы пасля таго, як у кватэры адключылі Інтэрнэт і электраэнергію, і міліцыянты пагражалі адкрыць замок пры дапамозе дрыля», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку ўсе тры праваабаронцы былі адвезеныя ў Савецкае РУУС Менска. Каля паўночы яны былі адпушчаныя з загадамі пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 24 гадзін у сувязі з унясеннем іх у спіс асоб, уезд якіх на тэрыторыю краіны забаронены альбо непажаданы.

Расейскія праваабаронцы на днях прыбылі ў Менск для ажыццяўлення назірання за ходам судовых працэсаў па падзеям, якія адбыліся ў Менску пасля выбараў прэзідэнта 19 снежня.

Раней такім жа чынам з Беларусі былі дэпартаваны расейскія праваабаронцы іхнія калегі па місіі Андрэй Юраў, Іван Кандраценка, Вікторыя Громава і Аляксандр Мнацаканян, адзначае РІА «Новости».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках