26 снежня 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЭ асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі

11
ПАРЭ асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі

З такой заявай выступіла ўчора дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Сініка Хурскайнэн.

"У сувязі з цкаваньнем палітычных апанэнтаў і палітычнымі судамі над імі, а таксама працягам абмежаваньняў у галіне свабоды слова і сходаў – сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца і застаецца крыніцай моцнай занепакоенасьці", - заявіла Хурскайнэн, паведамояе Радыё Свабода.

На пасяджэньні Палітычнага камітэту ПАРЭ Хурскайнэн зрабіла даклад аб найноўшых палітычна матываваных судах і рэпрэсіях супраць праваабаронцаў і недзяржаўных СМІ ў Беларусі. "Жорсткімі турэмнымі пакараньнямі, пагрозамі закрыць незалежныя газэты і цкаваньнем праваабаронцаў беларускія ўлады хранічна не датрымліваюць стандартаў рады Эўропы што да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону", -- заявіла яна.

Паліткамітэт ПАРЭ рашуча асудзіў працяг перасьледу палітычных апанэнтаў уладаў РБ і заклікаў вызваліць усіх палітвязьняў. Падчас летняй сэсіі ПАРЭ (22-24 чэрвеня), камітэт правядзе абмен меркаваньнямі адносна сытуацыі ў Беларусі з прадстаўнікамі мясцовай грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, з наданьнем асаблівай увагі палітычна матываваным судам і парлямэнцкім выбарам 2012 году ў краіне.

Зважаючы на існую сытуацыю, у якой знаходзяцца незарэгістраваныя арганізацыі ў Беларусі, Паліткамітэт вырашыў зьвярнуцца да "Эўрапейскай камісіі па дэмакратыі праз законнасьць" (Вэнэцыянская камісія) са зваротам ацаніць артыкул 193-1 крымінальнага кодэксу Беларусі -- аб членстве ў незарэгістраванай арганізацыі -- на прадмет адпаведнасьці ўнівэрсальным стандартам што да правоў чалавека.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках