15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Міхалевіча шукае Інтэрпол

79
Алеся Міхалевіча шукае Інтэрпол

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч па патрабаванні Беларусі абвешчаны ў вышук па лініі Інтэрпола.

Пра гэта паведаміў «Белсату» Аляксандр Лукашэвіч, давераная асоба палітыка на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.

«Цяпер Алесь Міхалевіч застаецца ў Чэхіі, ён павінен быў з'явіцца ў пракуратуру ў сувязі з запытам Інтэрпола. Міхалевіч атрымаў статус палітычнага бежанца, таму аб экстрадыцыі гаворкі не вядзецца. Выклік у пракуратуру - частка юрыдычнай працэдуры», - кажа Аляксандр Лукашэвіч.

Алесь Міхалевіч балатаваўся ў прэзідэнты на апошніх выбарах. Пасля падзеяў 19 снежня яго арыштавалі і трымалі ў КДБ. Па словах палітыка, там яго катавалі і прымусілі пагадзіцца на супрацоўніцтва. Неўзабаве пасля прэс-канферэнцыі, на якой ён апісаў катаванні і публічна заявіў, што не будзе супрацоўнічаць з КДБ, Міхалевіч уцёк за мяжу і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Крымінальная справа супраць яго яшчэ не закрытая.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках